Статьи

Магiчныя народныя лялькi

Тканевая лялька ў народнай традыцыі – адзін з самых старажытных сродкаў кантактаваньня з прыродай, з навакольным сьветам, зь нябачнымі істотамі Сусьвету й са сваім прыхаваным “Я”. Сюды ж прымыкаюць і лялькі гэтак званыя культавыя, што паслугуюць камунікацыям з продкамі, з родам і адлюстроўваюць традыцыйныя ў народнай культуры стасункі з іншасьветам праз пасярэдніцтва пэўных атрыбутаў.

​А таму ня толькі дзеля дзіцячай забавы стваралі жанчыны лялькі. Дый лялька-цацка таксама здабывала за конт энэргіі тканіны, зь якой рабілася, і энэргіі рук майстрыцы, асаблівую цеплыню, і такім чынам уплывала на малечу псыхалягічна, эмацыйна.

READ MORE