Этнiчныя артыкулы

Знак вайдэлотаў

З глыбокіх прадзедовых давён вярнулася да нашчадкаў гэтае дзіўнае слова –вайдэлот. Слова-шыфр, слова-код, вядомае колісь па ўсёй індаэўрапейскай прасторы, прыжыўленае да традыцый слыннага караля Артура, ацепленае сьвятымі вагнямі літоўскіх, прускіх капішчаў. Сугучнае з музычным, сьпеўным азначэньнем “камэлёт”.

READ MORE

Венэдзкiя руны

Руны вядомыя чалавецтву з даўніх давён, з часоў дахрысьціянскіх. Найбольшай папулярнасьці ў наш час дасягнуў павяртаны спадкаемцам таемнапіс рун германскіх і скандынаўскіх: шмат хто цяпер навучаецца рунічнай варажбе. І шмат хто валодае хоць пачатковай інфармацыяй пра магутнага бога Одына ды ягонага брата-супраціўніка Локі са скандынаўскіх мітаў.

READ MORE

Магiчныя народныя лялькi

Тканевая лялька ў народнай традыцыі – адзін з самых старажытных сродкаў кантактаваньня з прыродай, з навакольным сьветам, зь нябачнымі істотамі Сусьвету й са сваім прыхаваным “Я”. Сюды ж прымыкаюць і лялькі гэтак званыя культавыя, што паслугуюць камунікацыям з продкамі, з родам і адлюстроўваюць традыцыйныя ў народнай культуры стасункі з іншасьветам праз пасярэдніцтва пэўных атрыбутаў.

​А таму ня толькі дзеля дзіцячай забавы стваралі жанчыны лялькі. Дый лялька-цацка таксама здабывала за конт энэргіі тканіны, зь якой рабілася, і энэргіі рук майстрыцы, асаблівую цеплыню, і такім чынам уплывала на малечу псыхалягічна, эмацыйна.

READ MORE