Йоль… Сонцазварот узьвейны.

Йоль… Сонцазварот узьвейны.

21-га сьнежня а 21-й гадзіне сёлета здарыўся цуд — адчынілася, як спакон вякоў, Нябесная брама й з палонкі ўсяленскай цемры, апанавалай сьвет, з чэрава самай даўгой у годзе начы вылузьнiлась, як гарэхса шкарлупіньня, Надзея: усё паўторылася йзноў, усё паўстала зь небылі й набрыняе жывой вадой вечнасьці. Зьява гэтая мае назоў сонцастаяньня: з маркотнага ўлоньня зімы й сьмерці гатова нарадзіцца Сьвятло. Але перад гэткай касьмічнай падзеяй Сонца спыняецца – і ўсталёўваюцца найдаўжэйшая ноч і найкарацейшы дзень году. Першая ноч Йолю, здавалася б, сьмяротна-бяскрайняя, – Мацярынская: яна маці ўсіх начэй. А за ёю народзіцца дзень Лёсу – вызначальнае імгненьне ў космасе, калі магчыма ўсё пераніцаваць і пераладаваць. І распачаць наноў…

Йоль. Магічны, містычны час, калі нябеснае сьвяціла мудра спыняецца ў пустцы Быцьця, у нулявой кропцы адліку – сонцастаяньні, а затым… набірае новай жыцьцёвай магуты, радасьці, сьвятла й моцы. Касьмічнае імгненьне, калі ў самую даўгую цёмную ноч году магчыма злучыць рэальнае й пазасьветнае, сапраўднае й мройнае, каб зьмяніць, перакроіць лёс і выйсьці на іншы шлях, да іншых пэрспэктыў. Каб замацавацьупэўнена гэтыя зьмяненьні ў сонцазваротнай прасторы, поўнай энергій пераўтварэньняў, зьдзяйсьненьняў і перамог – над панурай доляй, шэрай аднастайнасьцю ды рознымі няўдаліцамі. Час, што даруе нам у касьмічным прыпыне ці не адзіны ў годзе шанец збавеньня-вызваленьня ад усіх крыўдаў, згрызот, сумневаў і назапашанай стомы, ад роспачы й расчараваньняў, Бо ў пустым, як звон, бязьмежжы, калі сьціхае нават гравітацыя, зьнікаей чэзьне ўсё непатрэбнае, аджылае, састарэлае, аслабаняючы месца ў бясконцым быцьці і ў людзкіх сэрцах прышэсьцю новых думак, мэт, пачуцьцяў і яваў.

Час вялікага Пераходу з маўчаньня да маўленьня, са змроку ў сьветлыню, з хісткай невядомасьці да лёсавых паваротак. Час найцеснага яднаньня ўсяго жывога ў парываньні Быць і Дзеіць, Ствараць і Збудоўваць, Доўжыць шлях ад продкаў да наступнікаў.

І на парозе гэтага таемнага непрыкметнага пераходу, як і здараецца на шалях Долі й Нядолі, Праўды й Крыўды, пераважыць тое, што мае дужасьць ад карэньня й акрыленасьць ад кроны Сусьветнага Дрэва. Бо якраз цяпер, вось у гэтым прамежку ачышчальнай пустэчы, найтанчэй чутною й адчувальнаю ёсьцьсьвятарная прысутнасьць Дзядоў ды іхны пасыл да нашчадкаў. І гэта ж праз нас, хто знаходзіцца ў цэнтры між былога й будучыні,пульсоўна цыркулюе інфармацыя адноўленай, інакшай, Дарогі. Гэтакусярэдзіне нас уздымаюцца цёплыя хвалі Годнасьцій Адказнасьці, Мужнасьцій Харобрасьці, Дайнасьці й Адданасьці — правечныя праявы мужчынскай, сонцавай, у сьвецесілы. Гэта мы ўзрошчваем у сабе мужЧЫНскасьць – тую патэнцыйную сьмеласьць і рашучасьць Быць Сабой і чыніць улюбёна сваю справу, сатвараць свой злад, штоаднолькава патрэбна дзеля поўніцы асабовага зрэалізаваньня і жанчынам і мужчынам.

А на тое ж яны й прыходзяць, Каляды-сонцазварот, каб заўладарыла нарэшце, пасьля працяглай зімовай журбы, ярая ўзыходная энэргія сонца. Энэргія Воя сьвятла.Нашы продкі ладзілі гэтай парой, калі цемра, здаецца, шчыльна ахутала ўвесь белы сьвет, сустрэчы-вячоркі ў гасьцінных хатах. Зьбіраліся разам, творачы энэргетычнае абярожнае КОЛА, прасьці, сьпяваць, танчыць ды выглядаць сваю палоўку-пару. І было ў гэтай чуйнай вечаровай цішы, доранай ПРЫРОДАЙ, столькі ўтаемненай сілы й любові, столькі надзеі й веры, што абноўленае ў Каляды сонца толькі й пасьпявала спаўняць усе жаданьні й памкненьні.

…Гэтак засноўваецца год насталы — у згучнасьці нябесных і зямных рытмаў, у супадзе памкненьняў і рухаў, у паразуменьні й раўнаважаньні пачатку й краю, дабра й ліха, жывых і памерлых. Бо так складае ўсё й лагодзіць Вялікая Панна Традыцыя.

Старажытныя кельты-друіды, вяцьцінкай з Вечнага Дрэва якіх ёсьць і мы – пераемнікі ведаў крывічоў-ліцьвінаў, называлі гэты незвычайны час дзіўным словам Йоль. І палілі вогнішчы ў сьнезе насуперак зьнямелайстыні, і прыклікалі Караля Дуба са сьвятарных дуброў, і ўпрыгожвалі зялёныя яліны, і рыхтавалі адмысловых колераў сьвечкі, і выпякалі пірагі, гатавалі гвазьдзіковыя глінтвэйны, смакавалі залатыя мяды, ядналіся ў абдоймах танцаў, высьпеўвалі ўхвалы сонцу, прышэптвалі вядунскія замовы, варажылі й чаравалі – раскалыхвалі ўсяленскае маўчаньне да… ўзыходжаньня новага кругу Бытнасьці.

Тое ж самае ўчынялася й тут, у нашых краёх, на шляхох дзядоў-прадзедаў. Бо з аднаго ж кораня ўздымаецца ў Вышу й наша лятунка-думка – пра шчасьце-долю, мірнасьць-волю, пра багацьце зямелькі-Маці…

Слухайма: ізноў, празь вякі,зьвёўшы ў адно лучво зямное й нябеснае, узнаўляецца Пракаветная містэрыя – адраджаецца з халоднага нябыту ўсясьвет, і чалавеку хочацца ўвайсьці ў гэтую казачную дзею, крануць крыло мары й паджывіцца жарам памяці.

І кліча кожнага, хто здатны яшчэ адсланіцца ад накінутых прагрэсам схем і стандартаў ды дазволіць сабе шчырае павяртаньне да Пачатку, даверыцца валадарным стыхіям і ўласнай нескаронай натуры, выпраўляцца з наседжаных гнёздаў у вандраваньне да яскрыстага Йолюй зарынуцца,як некалі ў маленстве, упершыя прамяні адроджанага сонца, і паспавядацца дуплістым дрэвам. І замкнуць тоесьветлавое Кола энэргій, што ратуе, засланяе й сілкуе ва ўсіх посьпехах і нягодах, у кожны час і ў разгубах бясчасься.

Бо мы ж неўміручыя. Мы – жалуды з таго Касьмічнага Дрэва дубу, што каралюе 12 дзён і 13 начэй Йолюў сонцазваротным віры.У віры наступальных перамен, высьпелых у найіснай мэдытацыі прыроды й чалавека, калі Ўсё наскрозь працята неадольнай прагай шчасьця й дараваньня, чысьціні й адкрытасьці. Калі чуйнаеўсьнежанае бязьмежжа чакае людзкога абуджальнага голасу, зьяўленага з глыбіняў пракаветнай Еднасьці…

Учыняем Йоль-вячоркі, з майстар-клясамі ў прадзеньні, працы з глінай, змайстраваньні абярогаў, з ачышчальнай магіяй лазьні й варожбамі, зьвядунскім выліваньнем воску, з падрыхтоўкай трох калядных вячэр-Куцьцяў, з навучаньнем калядным сьпеўкам-танцам, з частаваньнем і баляваньнем па-ліцьвінска-друідзку.

No Comments

Sorry, the comment form is closed at this time.