Каляды Tag

25 декабря — Рождественские встречи

Дорогие Мастера и Операторы Школы энергоинформационного творчества!

Приглашаем Вас на ставшие уже традиционными для нашей Школы Рождественские встречи, которые состоятся в этом году 25 декабря в 16:00 в Доме Посвящения на хуторе Сула.

READ MORE

Каляды. Песьня пра Крывыя Вечары.

«А ўчора зьвячора засьвяціла Зора…»

Сьвятло, што падае, ліецца й струменіць зь нябёс, адбіваючыся мірыядамі кропель у траве й белым сьвячэньнем сьнегу, трапятліва ўсплёскваючы ў вадзе й горда ўзмахваючы крыламі вагню… Сьвятло, зь якога ўсё ўзыходзіць-пачынаецца, якім усё поўніцца, жыве й памятае… Гэтае адзінае, рассыпанае па цэлым сьвеце сьвятло ўзыходзіць на Каляды. Яўляецца зь цемры, апанавалай Зямлю ад самых восеньскіх Дзядоў, калі памінаюць продкаў, і завалодвае ўсім жывым настойліва, упарта і ўрачыста. Працінае кожную клетку Сусьвету, вястуючы новы час, новы ўсход Існасьці, што ходзіць карагодам нястомна й бясконца, вершачы на кожнай паваротцы найважную ўсяленскую дзею — асьвячэньне.

І няхай папярэднікі нашы ўжо тысячы разоў занатавалі ў гістарычнай далечы гэтае таемнае сьветлапрышэсьце, няхай усё паўтараецца шторазу звыкла-аднолькава, прыгожае дзіва ўсё роўна адбываецца. Дзіва перамены, узнаўленьня, уздыму магутнай невядомай сілы з помных нетраў прасторы й часу, якая вымыкае з глыбіняў кволым парасткам, а затым шпарка ўпінаецца ў падатлівую тканку Сусьветнага Дрэва й далучае чалавецтва да новых энэргій, новага зладу, новых мрояў і надзей.

Вось гэтак учыняецца спрадвек цудная калядная містэрыя, непаўторная, лёгкая, мудрая й дарадлівая. Містэрыя чароўнага пераўвасабленьня цемрыва ў сьвятло, сьмерці — у народзіны, завяршэньня — у распачын. Містэрыя скону й зьяўленьня.

Каляды… Круціцца, як віхор, як чыстая завея, кола Быцьця, што ня ведае ані краю, ні пачатку, ані пытаньня, ні адказу, ані праўды, ні маны. Адно толькі трымае зьліцьцё процілегласьцяў, люстраваньне сьветаў — вечную пераменлівасьць і няўлоўную плынь, у якой б’юцца адно да другога, нібы сэрцы, вагонь і вада, учора й заўтра, ноч і дзень, ціша й гукі. Зь якой таемна дыхае Сьвятло. Гатовае паўстаць зь нябыту, асьвяціць і ўгрэць, абараніць і ўлагодзіць. Гатовае Быць. Па-ваярску вартаваць неруш адпачатнай красы й любові.

Дзеля красы й любові ўсё прыходзіць і зьнікае, узрастае й падае, гаворыць і маўчыць, злучаецца й расстаецца. І Каляды, узабраўшыся на самую вяршыню таго вечнага кругазвароту, скуль усё ёсьць і куды ўсё сыходзіць, падаюць нам знакі — падказкі Тварэньня. Тварэньня сябе, жыцьця, долі, шляху.

Каляды збываюцца на парозе — зь мінуласьці ў прышласьць, на мяжы — краю бачнага й зманліва-схаванага. Сьвету ды іншасьвету. І ў нулявой кропцы судакрананьня рознасьцяў, адна да другой прыцягнёных і адна другою нажыўлёных, у магічны міг сыходжаньня ў Адно — зямнога й нябеснага, фізычнага й Тонкага, апраметнага й Вышняга — сьвіціцца ў сьвеце вузенькі, быццам голкавае вушка, ход. Празь які відна Існасьць. Празь які адкрываецца сэнс — скуль, навошта й куды жывём. Празь які прарываецца, абрыньваецца на зямлю ўсяўладнае й гаючае сьвятло — ток-паток, ачышчальны, узьнёслы, радасны, зіхоткі, моцны й чуйны.

Тады й засноўваецца палатно, на якім няспынна мы тчэм усе разам узор зямной бытнасьці.

Тады мы прыкмячаем раптам, што сьвятлістая зорка шапоча да нас нейкую сваю, не зусім зразумелую, але такую блізкую, цёплую й пяшчотную замову. Што зоркі ў небе — жывыя, трымцьлівыя, дайныя. Што яны ўздыхаюць у сваёй высокай халадэчы — і… запальваюць нам сьвяточны акіян сьвечак. А мы ціхуткімі купалкамі тых сьвечак адказваем зоркам, гамонім зь імі — шчыра, расхрыстана, вольна. Перакідаем празрыстыя кладачкі ад сябе цяперашніх да сябе вечных, ад свайго дому да свайго сьвету-Сусьвету. Ад каранёў да вершалін, ад кропкі да Сонца, ад адзіноты да… Адзінства.

Так вядзе нас вялікая зорка — Сонца, што вылушчвае моц з цьвярдога гарэху супыну-сьмерці й раскручвае рух адраджэньня. Так Сонца спраўна валадарыць, што бясконца даляглядна гараць і ўспыхваюць вагеньчыкі, запаленыя звыш і разьдзьмуханыя намі, атуленыя нашымі рукамі. Так Сонца раздорвае ўсяму неўтаймоўнаму жыцьцю трапяткія крылы вагнёў — каб відна была пуціна…

Колісь прадаўна здабывалі нашы папярэднікі вагонь жывы, тручы камень аб камень альбо камель аб камель. Высякаючы яскру незагаснай памяці. Потым запалалі па ўсіх кутох сьвечкі — вылашчаныя ў даланёх з воску ці зусім адчужаныя ад чалавека, ператвораныя ў тавар. А ўсё ж… мігацяць гэтыя водсьветы першага божага вагню, вынайдзенага ў прадаўнасьці, у якім сышліся магута зямлі й неба, і дораць нам спакой ды мірнасьць.

Мой бацька баяўся сьвечак, неяк увесь згортваўся ў камячок, як толькі ў хаце раскалыхваўся маленькі матыль сьвечкага сьвятла. Так у ім насьцярожваўся страх паміраньня, памінаньня й храмавай закрытасьці. Так, гарбом сораму й прыніжэньня, ён быў прыціснуты да марксісцкага матэрыялізму, які шчыльна, цёмнымі засьвамі, пазахінаў дарогу да… прасьвятленьня. І ў апошнія імгненьні жыцьця, сутаргава хапаючы маю руку на разьвітаньне, ён хрыпата папрасіў задзьмуць сьвечку. Баяўся сам сабе пасьвяціць — нават у дарозе на той сьвет.

А швэдзкі востраў Готлянд, у якім я сёлета гасьцявала, перамігаўся ў летнія вечары …сьвечкамі з вокнаў. Усе гарадкі й мястэчкі нібыта агольвалі перад ночай патаемны сьвет сваіх насельнікаў — з падваконьняў узіраліся вонкі сьвечкі альбо зграбныя сьвяцільні. Аніводнай фіранкі на рамах. Толькі гаваркія сьвятліны. І гэтак — здаўна. Колькі можа сягнуць людзкі спамін. Па ўсёй паўночнай краіне сьвечкі цепляць, лучаць і раскрываюць хаты, сем’і, зьвязы адно другому насустрач. Сьвечкі ствараюць еднасьць. Якой мы шукаем і чакаем празь вякі. Захіляючы почасту свае гарачыя вагеньчыкі ад суседзяў і падарожных.

Так ужо ўсталявалася. А насамрэч так склалі мы самі, паадчыняўшы брамы страху й падазронасьці, пазбавіўшы свае сьветы, дзе мы ёсьць сапраўднымі, высокімі, чыстымі, зьяднальнага сьвятла. Сьвятла, якое не захоплівае, не драпежыць, не вынішчае, але дае пачуцца самім сабою сярод мноства і ўвайсьці ў мноства нястратна. Увайсьці набыткова, годна, пабагачваючы тое памятлівае Поле, якое было, ёсьць і будзе настолькі кожнаасабістым, каб зьведваць агульнае, Адзінае.

Каляды вучаць акрэсьліваць мэту. Бо іначай як бы маці-прырода выбралася з палону-сьмерці, пакуль даўжэла ноч і скурчваўся ў цемрадзі дзень? А мэта выклікае ахову. З-пад аховы ўзрастае вера. Тады й дужэе сьвяціла дзеля сонцазвароту. Тады й зоркі, сьвечкі, ясныя нашы пагляды новай сілы набіраюць. Каб раскрыць Веду.

Тую веду, што зьберагаецца ў касьмічных сусеках і падатліва ідзе да рук, быццам птушанё засамочанае, у момант, калі ЎСЁ перакульваецца наадварот, сьціхае на азнацы «ноль». Калі застыглае Нішто пераварочваецца ў зьмястовае ЎСЁ, а вечна рухлівае ЎСЁ ахвярна самаспальваецца дзеля новага вітка ў прышласьць, узвышэньня на новую прыступку пазнаньня й пашырэньня сябе самога.

Крывымі вечарамі называлі ў старажытнасьці калядныя вечары. Тое азначае, што вечары рабіліся перавернутымі, адлюстраванымі, інакшымі адносна ўсяго пражытага і ўсяго будучага. Чароўнымі, падатнымі да самараскрыцьця, самазаглыбленьня й нават удзелу ў сьвятадзеі, якая разгортвае адважна пэрспэктыву, папярэджваючы пра рызыку недалікатнага абыходжаньня з інфармацыяй, разнасьцежанай перад жывымі адно ў некалькіх, «нулявых», кропках гадавога колакручэньня.

Варажба, дазволеная ў народнай традыцыі, адрозна ад царкоўнай забароны, — зусім не забаўлянка ці пацешаньне. Гэта — найважны акт кантактаваньня. Чалавека з навакольлем, якое трымае ў сваіх лёхах зьвесткі, што бунтуюць розум зямлян недаступнасьцю й непрадказальнасьцю. Але вось крывізна, пераломленасьць каляднага сьвету, нібы зьнянацку, як тая Каза ў дружыне калядоўшчыкаў апранае кажух навыварат, таксама перагортвае нешта надзвычайна істотнае, вызначальнае, лёсавае, сподам уверх, ня бачаным раней бокам. І сусьветнае люстэрка адбівае… таёмы, што яшчэ толькі зьбіраюцца спраўдзіцца. Спакуса дазнацца — а што далей — няўтрымная. Тады векавы код, як вечка скарбонкі, прыўзьнімаецца…

Продкі перадалі ў спадчыну ключы, што адмыкаюць і замыкаюць чароўны таемнапіс. Займеўшы тыя ключы-коды, мажліва зайсьці за весьніцы звыкласьці й зьсярэдзіны ўсяленскіх зьяў, што непазьбежна ўплываюць на чалавечую жытку, расчытаць знакі долі. Панятак жа долі ў беларусаў шырэе да ўсходне-містычнага разуменьня кармы, а таму ў варажбе спрацоўвае гэткая ж пружыністая прыцягальнасьць уведаць, як і ва ўсіх на сьвеце тэхніках прагнозаў і прароцтваў. Таму прага пераступіць парог, што адасабляе вядомае, спазнанае ад незвычайнага, надзвычайнага, насамрэч выдае на транс, у які ўпадаюць, знайшоўшы пэўны канал інфармацыі, вешчуны.

Традыцыйная ведыйская культура, рэліктава, хоць і даволі фрагмэнтарна, захаваная ў этнічнай сьвядомасьці, дыктуе свае, адметныя, правілы камунікацый з іншасьветам, зусім не падобныя да засьцярог хрысьціянскай царквы. І гэты сьветаглядны канфлікт яшчэ нікому не ўдалося зьміралюбіць. На крыжы, расьпятым у гадавым коле, на піку летняга й зімовага сонцазвароту, нязважна на пагрозу псыхічных зрушэньняў і загуб, чалавек харобра ўваходзіць у туман спаконвечных загадак — і спрабуе хоць трошку паўплываць на свой лёс. Ці падгледзець хаця б аскепкі таго, што потым ператворыцца ва ўзор ягонага жыцьця.

Выходзіць, што часовае, восьзарашняе, саступае перад вабнотным магчымым, і, настройваючыся разблытаць незнаёмы шыфр, дасыланы духамі іншасьвету, залюстэр’я, чалавек здымае зь сябе ўсе абароны — ды расхрыстваецца да падаваных з Таемства знакаў. Заўважым, што варажбавалі адвеку пераважна жанчыны, і гэта сьведчыць пра мэнтальнасьць нацыі: дамінанта прыпадае на жаночую энэргію, уладаванасьць сьвету выглядае ірацыянальнай, пачуцьцёвай. Зоркам, духам тут давяраюць заўжды больш і хутчэй, чым практычным досьведам і лягічным доказам.

Здымаючы крыжы й паясы, расплятаючы косы й разьвязваючы вузлы, скідаючы ўборы й напоўна агаляючы намер злучнасьці з крыніцай жаданага веставаньня, варажбіткі й запраўду аддаюць сябе ў рукі нейкай абярожнай нябачнай магуты, літасьці якой дарэшты вераць. Ды й знакам, пададзеным стуль, куды выпраўляецца дасыл-мысьлеформа, цалкам давяраюць. Па-свойму, звычаёва-спадчынна, іх, вядома ж, інтэрпрэтуючы.

…І вось ўстрывожна сьцямнелася поўнач. Час мяжовы, суток дня й ночы. І Каляды ж знаходзяцца ў той самай сыстэме каардынат — стык цемры й сьвятла. Шво, што яднае скон і распачын. Дзяўчаты й маладзіцы ў загадзя абраным месцы, якое й зноў-жа ёсьць кропкай пераходу зь сьвету свайго ў сьвет чужы, інакшы, дзе гаспадараць стыхіі ды іхныя памагатыя, моўчкі, заплюшчыўшы вочы, наладжваюць нябачны кантакт. Намацваюць нітво лучнасьці ў эпіцэнтры, празь які нязмушна працякае інфармацыя. У лазьні ці ў пуні, чыстай ад «старых» энэргій (бо й год жа стары сыходзіць у мінуласьць), ловяць згукі ды ўглядаюцца ў цені й абрысы. Шукаюць адказу на запытаньне «чаго чакаць, на што спадзявацца».

Пругкая атмасфэра суўдзелу, су-творчасьці з іншасьветам ператварае ўсялякую рэч, што адмяжоўвае звыклае ад нязнанага, у чароўны атрыбут мікрамістэрыі: печ, калодзеж, ростань, покуць, парог ці весьніцы, а таксама ж клады паўстаюць тут месцамі рытуальнымі. Бо ўсе варажбітныя прыгаворы й прышэпты ёсьць зваротамі да марозу, сьвятых, продкаў, да месяца, каб тыя далі дазвол увайсьці ў сьвет сакралізаваны, таемны, дзе нават звычайная куцьця альбо мех абарочваюцца ў сымбалі-мэдыятары. Дзе раптам грабянец завалодвае здольнасьцю ўведаць і падаць знак пра шчасьце альбо нядолю. Дзе цот-няцот, пара-ня пара — як процівага жыцьця й сьмерці — паказваюць на шанец шлюбаваньня альбо сум адзіноты. Дзе сабачы брэх зь якой-кольвек стараны падказвае вясельны кірунак. Дзе міты павязаны з марай, а мара складаецца ў зусім рэальную праграму зьдзяйсьненьня наварожаных цудаў і прыкмет.

І нічагуткі ў гэтых цудах-дзівосах ня мае палохаць альбо адчайваць. Папросту чалавек адхінае аднойчы туманнае мроіва над уласным жыцьцём і відушча ўглядаецца ў самога сябе, зьнітаванага з прыродай, «умантаванага» ва ўсяленскую прастору, дзе ходзяць і ходзяць, нібы калядныя карагоды, хвалі інфармацыі. Чалавек спамінае — надараецца — законы суладнасьці са сьветам і… у калядную поўнач спрабуе ўвайсьці ў акіян ведаў ды суаднесьці дазнанае з тым, што занатавана ў найстарадаўняй пячоры ягонай бязьмежнай памяці. А дзеля таго варта замкнуць ваду (каб не скалыхнулася, не зачарпнулася з паўнюткага вядра), усталяваць усярэдзіне сябе чуйную цішу, прыгадаць сваю прыналежнасьць да распасьцёртага ў прадалёкія часы роду, замовіць, каб нарачоны прыйшоў-зьявіўся-паказаўся ў нейкім вобразе, зь нейкім дзеяньнем — і… прагледзіста заснуць. І нехта з мужчын-продкаў — дух прыме просьбу-запыт, скарыстае доступ да Поля ведаў ды й «прыйдзе» на спатканьне ў вобліку таго, хто пакуль шукае сьцежку да сваёй каханай…

Крывыя вечары зманліва зіхацяць варажбітнымі люстрамі, клічуць перасячы мяжу сьветаў — і вызнаць праўду паперадзе яе збыцьця. Крывыя вечары абяцаюць Адкрыцьцё, і калядныя зоркі падміргваюць нам у дарозе пазнаньня й памудрэньня. Але трэба перш стаць Воем сьвятла, каб здабыць умельства працінаць заслону цемрыва, не парушаючы ахоўнага покрыва ўсяленскай таямніцы — жыцьця. І якраз Каляды раскатурхваюць у глыбіні нас разумную сілу стварэньня. Якраз Каляды навучаюць бараніць стваранае і годна ўздымацца па лесьвіцы дасканаленьня аж да самага Купальля. Да росквіту. Каб затым зноў скаціцца зь сягнёнай гары ў адзіноту одуму й роздуму, вынайсьці ядро вечнасьці — і прасьвятлець… Разам з Сонцам і зорамі. Разам з Усім і паасобку ад усяго. СУ-польна. Бо ў Полі ўсё ўзрастае і ўраджаіцца, з Поля ўсходзіць сьвятло.

 

Каляды. Ноч. Празрыстыя масты

дрыготкімі ніцінамі — між сэрцаў.

У мігаценьні зорак залатых

самім сабе ўтаемнена паверце.

Саміх сябе, раскрыленых, як сьнег,

і горда-разьняволеных, як вецер,

адкрыць нанова ў Нараджэнскім сьне

і па-дзіцячы радасна прывеціць.

Прыняць усё здаранае за дар —

і ростані, і страты, і зьяўленьні.

Каляды. Звон. Хрышчэнская вада.

Пераўзнаўленьне. Зорнасьць. Блаславеньне.

Этнограф Антанiна Хатэнка.

СЬНЕЖАНЬ. У дарозе ўзыходу.

Сьнежань сьцюжны з маразамі дружны

        Ночь. Темень. Холод. Одиночество. Предчувствие. Очищение. Взлет. Путь…

                Так, наверное, можно передать настроение сьнежня (декабря)… Еще ничего не случилось, но гложет вековая тревога-грусть. И никуда от этого тягостного ожидания не спрятаться: оно внутри самой сущности, самой Жизни, оно уводит мысль в облачную туманность, в неведомость. И оно же неприметно спасает мир от мрака, поскольку потеря сознания смертью не есть, а есть воссоединением с Началом. А потому однажды на землю радостно ниспадает тот самый ожидаемый пронзительно чистый свет — снег, податливый и мягкий, как тесто зачина. Ниспадает, чтобы жертвенно смешаться с этой унылой чернотой, из которой только и способен возрождаться Путь

Токі крэўнасьці

А все же время, распростираясь ввысь и вширь, остается теплым и добрым, полнится несметной мощью всех вселенских стихий, и человек, как и само бесконечное Бытие, на стыке молчания и голоса, тьмы и света неизбежно попадает в волшебное пространство Начала и Завершения. И тут, в точке соприкосновения и сопричастия Всего со Всем, смыкаются в Одно, живое и легкое, мечты и постижения, открытия и воплощения, тут вчера исподволь переплавляется в завтра, прошлое высвечивает очертания будущего. Чтобы не остановились кросны (ткацкий станок) Жизни и полотно судеб сновалось и сновалось на гладкий навой вечности.

А потому как месяц сьнежань (декабрь) есть самым творческим в году: все продуманные в ноябре проекты теперь должны и могут “стать” на удобренную почву, настает час дерзать. Дерзать и творить, невзирая на темную планетарную ночь, поскольку есть в ней удивительное время солнцестояния (Йоль, как назывались эти 13 дней – от 17-го до 31-го декабря), когда борьба Белобога-Сьветавіта с Чернобогом за властвование на Земле придает Всему необычайную мощь проявления, во имя победы света и добра. А к тому же в этом году последним месяцем “руководит” бог Велес, щедрый и богатый, владеющий ключами к благоденствию, прекрасный купец и утонченный поэт-романтик, и это значит, что нам дается шанс изобрести, сотворить и приобрести все, что душа пожелает. Ведь Велес – бог наистарейший в пантеоне: это именно он перенял некогда бразды правления от первоРода и в его распоряжении находится самая влиятельная сфера мироздания – общение живых с мертвыми. Вот и выходит, что в сьнежні (декабре) вполне возможно проникновение в тайну тайн мира сего – в жизнь потустороннюю. А это ли не придает силы извечного торжества жизни (коль сумеем, конечно, с помощью Велеса узнать и сохранить секрет Перехода…)? Главное же — помнить и понимать, что нас готовы впустить в княжество, где соединяются линии жизни и смерти в Путь бессмертия и вечного обновления. Что нам открывают волшебную предновогоднюю дверь.

…Правда, в плену суетного ежедневья мы зачастую не замечаем этого неостановимого снования прядей вечности, не ощущаем таинственных движений внутри мира и внутри себя, преображающих реальность в чудо, потому как выбираем удобную забывчивость вместо ответственной памяти, отчужденность от дедовских традиций и законов вместо преклонения и приклонения к родимой земле.

Хотя… Токи кровности, все равно, знай себе, ходят от земных нив до самого пика Мировой горы и возвращаются благодатными потоками к почве, взращивающей наши дороги-устремления.  И в каждом из нас в этом противоречивом мире преломляется звездное сияние, зарожденное в глубинах Космоса и целительной силой нисходит ко всему живому на планете, выявляющему хоть малую потребность в гармонии и понимании. Жаль только, что лишь крохотная капля великой щедрости Неба достается тем, кто не способен раскрыться навстречу Божественным посылам и принять созидательные энергии Солнца.

И все-таки из темной полыньи сьнежня (декабря) непременно восходит, появляется оно, молодое извечное Солнце, и возвещает…  о Пришествии Радости. О Начале, готовящемся охватить Всё сущее весной и зарядить новые зерна всхожестью.

Вот именно во имя этой всхожести предки наши извечно выстраивали взаимоотношения с недрами и небесами, с огнем и водой пречисто-молитвенно, распахнуто-доверчиво, настраивая каждый день, ниспосланный с высот, как тонкий инструмент. Чтобы слышать и сохранять в пространстве звуки первозданного Лада. Чтобы благодарно заимствовать у Природы мудрость и мужество жить, торжествуя, празднуя каждый подаренный миг Пути — сошествия и ухода, красоты и здоровья, обретений и потерь….

Потому-то в сакральном календаре, берущем начало где-то в мистическом безвременье и насчитывающем тысячелетия, еще и теперь возможно рассчитать проявления характера едва ли не каждого дня и, соответственно, заблаговременно отрегулировать свое поведение в нем, “врасти” в него. Если, конечно, посетило тебя чувство сопричастности с необъятным и таким хрупким окружающим миром, готовым сполна наживлять всякое существо, жаждущее слитности со вселенским Единством, неразрушимой силой созидания. Если ищешь исток и хочешь познать значимость и весомость собственного существования на Земле – в определенном месте, в определенном кругу людей, с предначертанной целью на избранной (или подсказанной?) дороге. А чтобы не сбиться с пути предопределения, мало, оказывается, знать направление – необходимо изучить все вехи и знаки, берегущие в сути своей наследие пращуровой правды и неодолимую мощь Духа.

Казалось бы, если издревле человек владел некоей особой Ведой, объединяющей судьбу его с мирозданием и дарующей счастье Быть всегда, в разных формах и состояниях, то что могло измениться в этой отлаженной системе внутренней связи… Между тем, изменилось. Выпало одно тонкое звено: пошатнулась вера в сам факт взаимосвязи Целости с единицей и единицы с материнской Целостью.

Однако и лишенный веры, придающей всему истый смысл, человек современный по-прежнему подсознательно цепляется за оборванные нити испоконной духовной общности. И, пристально вглядываясь в тайнопись народного календаря, хоть и несколько неуклюже, пристыженно, но с надеждой найти ответы на глубокую душевную потребность соединенности с Богом, он пробует попасть в атмосферу притягательного энергетического поля обычаев и традиций, из которого питаются и разветвленное в Космос Мировое Древо, и плодоносящее Древо Рода. Потому как больно ощущать себя оторванной больной ветвью и одинокой средь звонкой пустоты – без эха, без следов, без тепла и дыхания предшественников. Без формул успеха и радости, сложенных некогда в назидание и научание поколениям следующим.

И, закодированные на технократический прогресс, мы хватаемся за соломинку в бушующем информационном океане – за хрупкие ростки древней культуры, храбро пробивающиеся сквозь асфальт, чтобы не исчезнуть вовсе, чтобы остаться. Остаться на Пути преображения. И календарные обряды, праздники, будто ступеньки к оборонительному Храму-крепости, по которым возвышаемся к получению некой единой на всех вести (может быть, вести о повороте света к свету?..)

У пустотах перад Пачатку

Между тем, энергетическое пространство Начала и Завершения неостановимо и неутомимо, вокруг нас и всередине нас, бескорыстно раскрывает все тайны и сокровища ради нашего совершенствования и духовного взросления (хотя правильно понимаем мы эту жертвенную отдачу довольно редко…). А уж духовно повзрослев, человечество обязательно достигнет того уровня мышления и сознания, когда ни победы, ни поражения, ни вознесения, ни падения, ни хвала, ни позор не отразятся в чистом русле вселенского Бытия, а только послужат способом познания и разделения добра и зла, света и тьмы, верха и низа. И станут, таким образом,  инструментом постижения истины: лишь созвучность-согласованность души человеческой с Душой природной, Душой матери-земли и есть гармонией. И предколядная темнота, вновь объявшая мир, как случалось миллиарды раз до того и будет происходить вне нашего присутствия, демонстрирует вершенство закона Единства: в одной, неразрывной, связке рождение и смерть предстают эволюционным Восхождением. Восхождением, желание которого присуще всем клеткам великой Жизни. А ей-то, Жизни, не ведомы ни расчет на благодарность, ни осторожность перед потерями – лишь торжество первости и покой законченности. Лишь постоянство их сопредельности.

Вообще, понятия “первый” и “последний” в мировозренческой практике народа выводят к некой изначальной праведности мироустройства. И, вглядевшись в, казалось бы, непроглядную темень космической ночи, которая завершится 25-га сьнежня (декабря) чудом обновления Солнца, мы обнаруживаем… свет. Свет, лучащийся из премудрого лона Природы, к которому следует идти, превозмогая страх перед тьмой. Вот какой урок преподносит нам сьнежань (декабрь), стоящий на страже той сопредельности, что удерживает равоновесие двух противоположных начал земного Бытия – пришествий и уходов: недаром старобелорусское название месяца – просінець (тот, который делает ПРОСВЕТ, разливает ПРОСИНЬ в  низких облаках).

А вообще-то лишь пустота есть в мире на самом деле. Изначальная пустота. Неизменная. Константа. Безграничность. Остальное все – интерпретация, отпечатки нашего сознания. Разум же – тоже извечная пустота, и потому подсознательно мы стремимся быть в этом неповторимом состоянии пустоты, когда Всё открыто, насквозь видно, ясно, в некоторой мере просветлено. Потому в глубокой медитации восстанавливаем состояние полного растворения в свете. В пустоте, полной Веды, бессловесной, неоформленной, но упорядоченной — до Гармонии, до Лада.

Только причем тут наши размышления о месяце сьнежне (декабре), наш экскурс в народный календарь, если в календаре-то как раз все происходит реально, объективно?

Заметим: настолько реально и объективно, насколько это отражает наше сознание в соответствии с приобретенным нами опытом – опытом многих жизней. Следовательно, и все происходящее с нами, всегда и теперь, в сьнежні (декабре), — тоже отпечаток нашего сознания. И тут мы вплотную подходим к тому самому факту вселенского единства: мир отражает нас, а мы отражаем мир, Макросистема мироустройства ведает все о микроэлементах его, и каждая микрочастица владеет ведой о великом и вечном Истоке.

Так вот: если пристально вглядеться в последний месяц года – сьнежань (декабрь), то окажется, что совсем он и не последний, хотя и заканчивает космическую ночь и переводит мир через смерть в… Пробуждение. Но – снова-таки приметим – не в рождение. Еще не в рождение. Скорее, в предначало. Каляды чрезвычайно ярко это иллюстрируют.

Как раз отсюда, из пустоты, в которую погружается Всё после дня поминовения (Дзядоў) вплоть до того самого момента величественного восхода обновленного СолнцаСолнца, которое придаст по весне силу рождения следующему году-витку Бесконечности, начинается сам Путь. И тут же он завершается. А пока в пустоте – единственном, предколядном, промежутке годового времени, когда внешне темно, а внутренне очищающе просторно и светло, пронзительно-трепетно лучится серебристо-льняное волокно Жизни неугасимой, неодолимой, связующей в одну плотную ткань Бытие и Небытие, проявленность и тайность, начало и завершение. Лучится так уверенно-неотвратимо, что в задумчивости сьнежаньскай (декабрьской) Природы не печаль властвует все-таки, а мудрая и мужественная, гордая и высокая Любовь.

На сьцяжыне Волі

Итак, Край затаенно ждет Восхода. Над пущанской тишью раскуделились снега. В долгие піліпаўскія вечары, Крывыя, перевернутые, и до сих пор собираются в одиноких деревенских избах оставшиеся в родимых местах старожилы и распевают протяжные, как нить доли, песни. И разливается вокруг тепло, и оттаивают сердца и думы, попадая в такт с биением вселенского пульса. Отзвуки Йоля… — кельтско-друидского празднества свечи – магического освящения солнцестояния перед солнцеворотом, преобретшее у нас форму веселой жизнерадостной братчины. А между тем, пока в стихии музыки и пения, в сосредоточии прядения нити судьбы девчата и юноши исподволь приглядываются друг к другу, вот-вот готова взбунтоваться гордая Воля в мягком чреве Матери-Земли навстречу отважному зову Жить, Творить, Свершать и Отдавать. И случится Чудо, как и случалось испокон в ворожейном Колесе Коляд.

Но поскольку всё есть пустотой, то Чудо может случиться только в нас самих, всередине сознания – человеческого и планетарного. Потому-то ради вызревания где-то в глубинах безграничья новой Жизни народный календарь предполагает наибольшее приближение к… пустоте, к чувствованию ее внутри себя. И потому-то месяц сьнежань (декабрь), предшествующий раскрытию Чуда, будто волшебного Лотоса, так необыкновенно тих и смиренен. Разве только песня, сорвавшаяся с уст в морозную синь пространства, встрепенет уснувший мир да и сложит крылья – до Коляд, да чудесного мгновения перемены тьмы на свет, струящийся с небесного таинства. Да и первая Куцьця калядная (с 24-га на 25-га сьнежня) – вечер сокровенного раскрытия того, невиданного и невидимого Лотоса, – тоже тиха и прозрачна: своебразный гимн этой сакральной ночи звучит по всей Европе на разных языках, предупреждая и сопровождая звон колоколов, – “Тихая ночь…”.

Однако, входя в завьюженную браму сьнежня (декабря), даже в наши дни, когда в Природе нарушено экологическое равновесие, испоВЕДники Традиции все равно вглядываются в приметы, оповещающие о грядущей весне. Ведь первые три сьнежаньскія (декабрьские) дня показывают, теплой или холодной, спокойной или ветреной будет пора посевов. Кстати, и в самом начале следующего месяца, студзеня (января), тоже наблюдали за переменами в окружающем мире, пытаясь раскодировать информацию, спрятанную именно в этом переломном времени, времени, которое закрывает космическую ночь и вводит Жизнь в другую реальность, образуя венок Бытия. Не зря же наутро после Куцьці Шчодрай, Багатухі (с 31-га сьнежня на 1-га студзеня) первым должен был выбежать во двор нагой мальчик и рассеять (по снегу!) зерно жита: дающая мужская энергия (потенциальная, мальчишечья) символизировала акт оплодотворения земного лона, и ни снег ни мороз не способны противостоять этой работе сознания на уровне знаков. Так вода, в любой форме находясь, вбирает в себя информацию и отдает ее затем по востребованию.

Впрочем, не только Солнце и Земля участвуют в колядном сдвиге сознания: Луна тоже напрямую “вмешивается” в зодиакальную “круговерть”, придавая знакам, через которые дневное светило проходит в период от зимнего (21-го декабря) до летнего (21-го июня) солнцестояния – от Стрельца до Близнецов –восходящую, урожайную силу, силу зимы-весны, знакам же второго полугодия, от Близнецов до Стрельца – силу оборотную, нисходящую, силу лета-осени. Вот так планируется свыше урожай, во всех сферах нашего бытования: все живое заряжается энергией отдавания. Интересно, что астрология в этой связи “проводит” реинкарнационную линию: восходящий лунный узел в момент рождения человека указывает на его предназначение в текущей жизни, а нисходящий, соответственно, на то, что отработал ранее, в других воплощениях. И, как правило, выстраивается этакая магическая цепочка: что уведал – отдаешь, приобретая новый опыт. К примеру, нисходящий узел в Близнецах показывает, что в прошлой жизни человек был примерным учеником (в универсальном смысле слова), накопил нужные знания, и потому в жизни этой его восходящий узел попадает в знак Стрельца, требующего отдачи, учительства…

Возвращаясь же в атмосферу тихого сьнежня (декабря), припомним, что в четвертый его день, посвященный в христианскую эру святой мученице Варваре, скромно (поскольку во власти строгий пост – научание сдерживать желания относительно еды, гульбы, мыслительной и чувственной суеты) отмечают особенный прысьвятак уводзіны ў зіму. Этакое народное посвящение в зиму, введение в энергетическое состояние покоя и мудрости, состояние вслушивания в корни (как это делают деревья и растения), когда корневая чакра, Муладхара, восполняет вековой силой Рода, хранящейся в змее Кундалини, нехватку солнечного света и тепла.  А коли обращаются к корням, то в обрядовом “звучании” это выглядит как некий не будничный, но окрашенный праздничным настроением контакт с… наистарейшими представителями Рода. Традиция предлагает хозяйкам-бабушкам испечь, наварить щедро вареников – с медом, маком, коноплёй – и пригласить детишек к угощению. Казалось бы, ничего ритуального: христианский день Варвары вообще выпадает из традиционного календаря. Но есть одна маленькая деталька: мед, мак, конопля обладают этакой энергетической мощью, что насыщают гасьціну невероятной силой… слабости, силой единения с духами Природы, которые подводят к миру невидимому (подводят, но не впускают, а только утоньчают восприятие). И святая мученица Варвара совсем не зря “попала” в поле именно этого дня: снова-таки символически простая застольная беседа с поеданием вареников как бы успокаивает ее горести и печали, а заодно поддерживает ее стойкость, неодолимость. Ведь и к бабушкам, а не к дедушкам, идут внуки угощаться тоже не вдруг: тут главенствует энергия Земли-матери, корневая. А важным как раз и представляется не само какое-либо событие или явление, а истое наше отношение к происходящему, вовне и внутри, наше умение “подключиться” к источнику энергии, в праведном месте и в праведный час.

И назавтра ещё, в день Савы, вдостоль в домах тех вареников, что знаково демонстрируют наживление энергиями Земли, как будто вопреки Цмоку, вновь проглотившему Солнце (вспоминаются вам сказки о нашествии тьмы тьмущей да исчезновении светил с неба?), которого победит-таки храбрый герой с поддержкой Рода. И хотя смерзлась совсем, замерла почва Жизни, ибо Варвара мосьціць, Сава цьвікі вострыць, а Мікола прыбівае, а все ж теплота дыхания человеческого и свет мысли его готовы раскрепостить, отогреть эту онемелость. Потому как неотделим человек от Рода и Земли, един с Небом.

Интересен день 5-го сьнежня (декабря) – прысьвятак Пракопа. Как “пристегнулся” сюда Пракоп, разгадать уже невозможно, но то, что на один из декабрьских дней выпадала талака – всеобщая работа, очень примечательно: толоковали же только в пору больших сельскохозяйственных работ, когда одному хозяину было справиться невмочь. А в декабре все вместе, всей громадой, всем селением не сеют, не убирают и не строят. Но… вехи вдоль дорог расставляют — означают дороги путникам, чтоб не блудили в сумеречное предчасье солнцеворота, когда в лесах и полях заметеленных появляются вдруг пярэваратні – люди, превращенные злыми колдунами в волков, испытующие на мужество и верность каждого, идущего за Солнцем. Выходит, что и колдуны своими злыми чарами способствуют неизменно Просветлению, коли налаживают миру этакие испытания, будто переворачивая наизнанку суть людскую.

У трымцьлівым сьвятле сьвечкі

А все же Солнце неутомимо питает все формы и проявления Жизни. То невидимое Солнце, которое светит из самых недр Космоса и одаривает бессмертной Любовью огромные широты и каждую песчинку-частичку Бесконечности. То разумное Солнце, которое подает вещие знаки в девичьих гаданиях о замужестве и счастливой судьбе в день Митрофана (6-га сьнежня), когда молча расчесав косы и положив под подушку гребень в надежде, что причешет ее во сне избранник, девушка и в самом деле зачастую загодя “знакомилась” с суженым. То Солнце животворящее, которое на Андросы, в день святого Андрея (13-га сьнежня) подсказывает юным ворожеям-мечтательницам, КАК может сложиться подступающий к небесным вратам новый ЧАС. И теперь вспоминают по деревням, как обсевали некогда в Андреев вечер колодец коноплёй, замаливая на живую воду пришествие счастья, слушали голоса под окнами, уходили на голос в поле: кто и с какой стороны обзовется – мужчина ли, женщина…

А ведь и нам с вами стоило бы “углубиться” в Природу в тот всевидящий день и учуять журчание воды, крыничной или колодезной: тихое – к метелям, звонкое – к трескучим морозам. И в обоих случаях – к пониманию в общем Дому.

Неисчислимо этаких открытий-откровений, этаких мистических догадок в стародавнем сундуке традиционной культуры. Можно, например, отломать веточку вишни, поставить в воду на подоконник и… ждать. Зацветет – выйдешь замуж в следующем году, а нет – ожидание твоя участь.

Тем временем сьнежань (декабрь) обещает на Мікольшчыну, у сьвята сьвечкі, тихую, как и само это время, мистерию огня. В седьмой день месяца собирались целыми селениями вместе. Да не прясть, не ткать, не сновать, как принято в піліпаўку подчас звычаёвых вячорак, а зажечь сообща одну на всех огромную, заранее изготовленную хозяином дома, восковую свечу, освещающую колядный Путь Возрождения. И вот торжественно-безмолвно движется микольское шествие – обережную свечу переносят в следующий дом, где гореть-светить ей круглый год, до нового Міколы Зімовага. А пока таинственно колышется магический огонь в новой гасподзе (доме), где создается укромное святилище, хозяева организовывают братчыну – частаваньне-братаньне с могучим Солнцем, искорка которого теплится на покуці (в красном углу). Так начинается властвование Каляднага Дзеда – всеобщего предка, перевоплощенного с приходом христианства в сьвятога Міколу, мудрого проводника по тонкому мосту из темени к свету, веками оберегающего энергию первоначального огня, земного и небесного, ясного и нетленного.

…Однажды, в ночь 24-25-га сьнежня (декабря) во владениях Каляднага Дзеда из трепетной мікольскай сьвечкі возгорится яркая калядная зьвязда, и певучие калядники весело запоют на Шчодрую куцьцю, 31-га сьнежня, у порогов гасьцінных хат солнцевые гимны, восславляющие Великую перемену. И от 25-га сьнежня, от великого поворота на лето новорожденного богиней Калядой СолнцаДаждьбога, начнет подрастать до Купалля пресветлый детёныш-день. А теперь, 9-га сьнежня, Юр’я-Ягоры зімовы сзывает всех дружной гурьбой кататься на санках и возвещает Цуды, когда волки лесные сполна обретают свободу до самого Юр’ева-Ярылава дня по весне. Пока не возжелает нива оплоднения ярой мощью яриловой. Пока семя нового коловорота не упадет в почву, чтобы возрос колос. Пока не возвысится в пространстве мистический крест, соединяющий по вертикали Каляды с Купаллем, а по горизонтали — Вялікдзень и Дзяды. Пока крест этот жертвенно крутится в огненном колесе времен.