Запалі сьвечку… І змрок расступіцца!
Запалі сьвечку. І зьявіцца прачыстае Сьвятло.
І адслоніш ліха. Адвядзеш немач.
І прывеціш Радасьць!
Сатвары Грамнічную сьвечку – абярог на ўвесь год.
Ахавай свой дом, свой лёс, свой род.
Народны звычай адзначаць спасярод зімы (2-галютага – у каталіцтве, 15-га – праваслаўнай царквой) вагністыя Грамніцы – Перуноў дзень, калі па ўсім Краі мільгацяць мірыяды трапяткіх сьвечак, сягае далёкай даўніны й нагадвае нам пра хуткабежнасьць жыцьця, якое, быццам сьвечка, трымцьліва гарыць пад вятрамі лёсу й спрабуе асьвятліць кожнаму шлях да ладу, шчасьця й любові. Але перадусім Грамніцы спрадаўна вястуюць суровую праўду абароны – абароны годнасьці, сваіх каштоўнасьцяў, сваіх прынцыпаў, асабовай вартасьці й гонару свайго роду, абароны роднай зямлі ад нашэсьця чужых разбурэнчых уплываў і чужынскага захопніцтва. І таму менавіта Грамніцы ў гадавым каляндарна-абрадавым колазвароце паўстаюць магічнай ахоўнай вартай перад містычнай Брамай, празь якую адзінамагчыма зрэдзьчасу ўваходзіць у сьвет, інакшы ад фізычнага, – у валадараньне энэргій найвышшых, Богавых.Распараднікі ж у гэтай таемнай прасторы — Грамаўнік і Грамаўніца, міталягічная пара, якая ў Каляды падаравала Сусьвету сына – адноўленае Сонца.
Continue Reading11-га кастрычніка этнічная школа “Дрэва Сонца” праводзіла восеньскі сэмінар “Мужчынскі й жаночы пачаткі ў народнай культуры. Палюбоўная магія. Змайстраваньне абярожнай лялькі “Спарышы””.
Роздум пра нашы повязі й балючыя разрывы, пра сутнасны зьмест народнай звычаёвай культуры ды захаваную дагэтуль верагоднасьць наўпростага кантакту з прыродай – усярэдзіне сябе саміх і ў векавечным навакольлі – стае водгаласам на адчутае й прачутае, на пазнанае й здагаданае падчас нашай вечаровай сустрэчы з майстрыцай Аксанай Акуневіч, якой грацыёзна ўдаецца жыць тут і цяпер, але не выпадаць з агульнакасьмічнай Цэласьці й ладаваць дом, сям’ю й справу ў жывой плыні Традыцыі.READ MORE
Место проведения: офис Центра энергоинформационной реабилитации: пр.Независимости, 95, 4-й этаж.
Continue ReadingНаши далекие предки — балты и славяне — жили в согласии с природой, поклонялись ее силам, восславляли Солнце и Землю, чтили своих родителей и память всего рода. Обычаи, обряды, ремесла, да и весь комплекс взаимодействия с людьми и окружающим миром были изначально выстроены и слажены в соответствии с годовым движением дневного светила и лунными ритмами. А потому именно в гармоничном соотношении циклов природных и цикличности человеческой жизни видели наши предшественники залог доброго урожая, плодовитости, счастливой семейной доли, достатка и здоровья. Потому особенно бережно относились к земле, почитая ее Матерью всего живого…READ MORE
Continue Reading